Адкрытая кафедра "Выбіраем жыццё"

02.03.2022
У ходзе адкрытай кафедры "Выбіраем жыццё", якая была арганізавана Заастравецкай бібліятэкай да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, падлеткі выказвалі свае меркаванні наконт наступстваў, якія чакаюць тых, хто паспрабуе хоць раз у сваім жыцці наркатычныя сродкі; запаміналі слушныя парады, як не папасці ў наркатычную залежнасць, і якая адказнасць чакае тых, хто паспрабуе заняцца наркабізнесам, а таксама пераконваліся (пры дапамозе розных заданняў і практыкаванняў) ў тым, што спакойнае, шчаслівае і светлае жыццё любога чалавека - гэта жыццё без наркотыкаў!