Свята «Шырокая Масленіца»

04.03.2022
4 сакавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў III класа адбылося свята «Шырокая Масленіца». Свята пачалося з сустрэчы з забіяцкімі скамарохамі, якія разам з навучэнцамі праводзілі Зіму Лютую і сустрэлі Вясну Чырвоную. Затым дзеці адправіліся на гульні па станцыях "Масленічныя забавы" правяраць сваю сілу, спрыт, трапнасць і шпаркасць. Ну а скончылася ўсё, як і належыць - блінамі і пірагамі з гарачай гарбатай.