Вынікі адкрытага фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў "Я – даследчык"

11.03.2022
Завяршыўся другі этап адкрытага фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў "Я – даследчык" Мінскай вобласці.
На дадзены этап фестывалю было прадстаўлена 175 работ даследчага характару, прынялі ўдзел 195 дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў Міншчыны. У фінал выйшлі 90 работ, выкананых 98 удзельнікамі.
Работа вучаніцы нашай школы Шэгідэвіч Арыны "Маці, мамачка, матулька... Як яшчэ мілей назваць?!" адзначана ў ліку лепшых работ вобласці ў намінацыі "Гуманітарныя веды".
Віншуем Арыну і яе кіраўніка настаўніка пачатковых класаў Бялаш Святлану Мікалаеўну!
Жадаем ім далейшых поспехаў у даследчай дзейнасці.