Школа Актыўнага Грамадзяніна

17.03.2022
17.03.2022 для навучэнцаў IX класа ў гісторыка-этнаграфічным музеі ў рамках праекта ШАГ прайшоў урок гісторыі "Формы і метады барацьбы падпольшчыкаў". Настаўнік гісторыі Галубовіч А.В. актуалізавала веды вучняў аб дзейнасці беларускіх падпольшчыкаў, акцэнтавала ўвагу на тых аспектах, якія раней не разглядаліся на ўроках і пазакласных мерапрыемствах. Навучэнцы расказалі аб партызанах і падпольшчыках, чыімі імёнамі названы вуліцы нашага аграгарадка. Пры падвядзенні вынікаў урока навучэнцы склалі паведамленне аб героях падполля, выкарыстоўваючы матэрыялы школьнага музея.