Інфармацыйнае дасье "Наркаманія – знак бяды"

17.03.2022
Важным напрамкам работы кожнай установы адукацыі з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыка шкодных звычак сярод дзяцей.
17 сакавіка вучні І класа сталі ўдзельнікамі інфармацыйнага дасье "Наркаманія – знак бяды". У час правядзення мерапрыемства вучні даведаліся аб уплыве наркотыкаў на арганізм чалавека, пазнаёміліся з гісторыямі з жыцця падлеткаў-наркаманаў. Вучні выказалі свае негатыўныя адносіны як да наркатычнай залежнасці, так і да курэння і ўжывання спіртных напояў.