Прафілактычная акцыя «Разам за здаровую будучыню»

18.03.2022
У рамках прафілактычнай акцыі «Разам за здаровую будучыню» навучэнцы II класа падчас мерапрыемства «Мы выбіраем жыццё» размаўлялі пра здаровы лад жыцця, аб уплыве на арганізм шкодных звычак, у тым ліку наркотыкаў. Увазе дзяцей быў прадстаўлены відэаролік, які дапамог вучням вызначыць, якімі якасцямі характару павінен валодаць чалавек, каб выстаяць перад спакусай.