Гістарычны экскурс "Пра што гавораць званы Хатыні"

22.03.2022
22.03.2022 навучэнцы IX-XI класаў разам з Чыркун Н.І., загадчыкам сельскай бібліятэкі, здзейснілі гістарычны экскурс "Пра што гавораць званы Хатыні". Вучні расказвалі пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў. Гучалі сведчанні з пратаколаў допыту тых, хто выжыў у гэтай страшнай трагедыі. Быў прадэманстраваны 10-хвілінны ўрывак з мастацкага фільма "Ідзі і глядзі", зняты ў жанры ваеннай драмы Э. Клімавым па сцэнары беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Інфармацыю аб гісторыі стварэння мемарыяльнага комплексу "Хатынь" прысутныя пачулі, здзейсніўшы віртуальную экскурсію.