Пазнавальнае мерапрыемства "У гасцях у гнома Эканома. Усё пра грошы"

22.03.2022
Што мы ведаем пра грошы? Іх зарабляюць і трацяць. Як зарабляюць? Як трацяць? Пра гэта гаварылі вучні пачатковых класаў у ходзе пазнавальнага мерапрыемства "У гасцях у гнома Эканома. Усё пра грошы", якое прайшло ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці. Занятак уключаў самыя разнастайныя заданні: вучні рашалі фінансавыя задачы, удзельнічалі ў конкурсе "Складзі прыказку". У ходзе ролевай гульні "Магазін" дзеці вучыліся правільна рабіць пакупкі, разлічвацца за набытыя тавары. Акрамя таго, навучэнцы даведаліся, як называюцца і выглядаюць грошы ў розных краінах свету. Пра такія паняцці, як "сямейны бюджэт", "зарплата", "банк", "крэдыт" дзеці даведаліся з кнігі У.Ліпскага "Грошык і таямнічы кошык", якую пачаткоўцы атрымалі ў падарунак ад Беларусьбанка.