Нясвіжскі замак: экскурсія ў эпоху Радзівілаў

22.03.2022
22.03.2022 навучэнцы ўстановы адукацыі адправіліся ў «Нясвіжскі замак: экскурсія ў эпоху Радзівілаў». Школьнікі здзейснілі падарожжа ў свет займальных прыгод. Пазнаёміліся з самым легендарным горадам Беларусі - горадам Нясвіж. Гэта сапраўдная скарбніца ўнікальных архітэктурных збудаванняў, гістарычных падзей, якія захапляюць дух легенд. Наведалі Ратушу - орган гарадскога самакіравання, і, вядома, Нясвіжскі Палац Радзівілаў. Дзеці пазнаёміліся не толькі з гісторыяй княжага роду, але і з самімі гаспадарамі палаца.