Дзень адчыненых дзвярэй

28.03.2022
26.03.2022 навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі ДУА «Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй». Педагогамі ліцэя быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй "Будзь смялей - паступай у наш ліцэй". Для навучэнцаў была праведзена займальная экскурсія па навучальных кабінетах і лабараторыях, пазнаёміліся з новымі распрацоўкамі мадэляў міні-трактароў і сеялак "Клецк-7", лятаючай мадэллю самалёта, азнаёміліся з кваліфікацыямі і спецыяльнасцямі, якія атрымліваюцца ў ліцэі.