Урок мужнасці "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!"

08.04.2022
8 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў урок мужнасці "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!" з удзелам прадстаўнікоў ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь. Ваеннаслужачыя расказалі школьнікам аб ваенных навучальных установах і прафесіях, якія там можна набыць, аб асаблівасцях палявых вучэнняў і многае іншае. Паказалі, як у войску вучаць баявым справам. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымералі бронекамізэльку і каску, паспрабавалі надзець агульнавайсковы ахоўны камплект. Прысутныя адчулі, наколькі важная служба ў арміі, і пераканаліся, што салдатам быць ганарова і не страшна. Сустрэча завяршылася святочным канцэртам "Беларусь у маім сэрцы".