Мазгавы штурм "Чалавек. Прырода. Жыццё"

22.04.2022
22 красавіка адзначаецца адна з важнейшых экалагічных дат - Міжнародны дзень Зямлі. З мэтай фарміравання экалагічнай культуры падрастаючага пакалення праз прыцягнення ўвагі да актуальных праблем захавання навакольнага асяроддзя, пашырэння і актывізацыі ведаў дзяцей пра шкоднае ўздзеянне цвёрдых бытавых адходаў, біялагічных відах, занесеных у Чырвоную кнігу, а таксама развіцця творчай актыўнасці дзяцей у вырашэнні экалагічных праблем Заастравецкая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на мазгавы штурм "Чалавек. Прырода. Жыццё".