Актыўныя бацькі

28.04.2022
28.04.2022 для навучэнцаў 3-4 класаў прайшла экспедыцыя «У свет прафесій». У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі веды аб розных прафесіях. З прафесіяй повара, яго працоўнымі працэсамі, прадметамі-памагатымі пазнаёміла маці Бірука Кірыла. Таксама яна расказала пра асноўныя правілы сервіроўкі стала, правяла майстар-клас па складанню сурвэтак рознымі спосабамі.