Гістарычныя віражы "Пра мінулае - для будучыні"

06.05.2022
Пра мужнасць беларускага народа на фронце і ў тыле ворага, пра шматлікія экспанаты музеяў, якія сведчаць пра тое, што наш народ не скарыўся перад захопнікамі, захаваў сваю годнасць, пра суровае змаганне ўсіх савецкіх людзей, якія баранілі хаты суседа, як свае ўласныя дамы, не шкадуючы жыцця, пра памяць, якая захавалася ў помніках і кнігах, даведаліся малодшыя школьнікі падчас гістарычных віражоў "Пра мінулае - для будучыні".