Урок мужнасці "Памяць сэрца"

06.05.2022
06.05.2022 ва ўстанове адукацыі прайшоў урок мужнасці "Памяць сэрца", які прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі госці - гэта Васілеўская Людміла Мікалаеўна, стараста нашага аграгарадка, у мінулым - старшыня сельскага савета, а таксама настаўнік рускай мовы і літаратуры - Палоннікава Марыя Іванаўна, педагагічны стаж якой складае каля пяцідзесяці гадоў. Мэта гэтага ўрока - фарміраванне ў вучняў аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў ВАВ, аб гераічнай спадчыне народа, таму што сёння кожны чалавек павінен ведаць і шанаваць сваю гісторыю, хто аддаваў свае жыццё за наша мірнае існаванне, памятаць, якім коштам заваявана сённяшняе шчасце - жыць пад мірным небам. На ўроку дзеці разважалі, як важна захаваць памяць аб тых, хто не вярнуўся з вайны, хто загінуў на полі бою, абараняючы нашу Радзіму. Памяць аб вайне заклікае да адказнасці за мір на Зямлі.