Урачысты прыём у рады БРПА

17.05.2022
17.05.2022 ва ўстанове адукацыі навучэнцаў акцябрацкай групы IV класа ва ўрачыстай абстаноўцы прымалі ў рады Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай Арганізацыі. Сімвалічна, што гэтае мерапрыемства праходзіла напярэдадні 100-годдзя піянерскага руху. 16 навучэнцаў удастоены гонару стаць піянерамі і папоўніць рады вялікай і дружнай піянерскай сям'і.