Апошні званок

30.05.2022

30 мая для выпускнікоў нашай школы празвінеў Апошні званок. Гэта
хвалюючае, радаснае і адначасова сумнае свята, бо закончылася школьнае
жыццё, напоўненае важнымі падзеямі, каштоўнымі адкрыццямі і вясёлымі
момантамі. З гэтай знамянальнай падзеяй выпускнікоў павіншавалі іх
бацькі, госці мерапрыемства, навучэнцы 1 класа і, вядома, іх любімы
класны кіраўнік.

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у здачы экзаменаў, чыстага неба,
яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа назаўсёды застанецца
для іх родным домам!