Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

02.06.2022

31 мая 2022 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Па выніках конкурсу пераможцам стаў у 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы) Арцём Давыдок, дыплом 3-й ступені (Віктар Ярац, “Пустыя лавачкі ля хат пустых”).