Гульнёвая праграма”Няхай заўсёды будзе мірным неба над зямлёй,няхай дзяцінства звонкае смяецца!”

01.06.2022

Так на свеце ўжо вядзецца,

Што дзяцінства нам даецца,

У жыцці даецца раз-

Гэта самы светлы час.

Каб спыніць на свеце войны,

Стаў бы кожны дзень спакойны.

Гэта лепшая з надзей,

І дарослых , і дзяцей.

Хай жа  стане

Планета людзей

Цудоўнай планетай

Шчаслівых дзяцей!

Першы дзень лета-Міжнародны дзень абароны дзяцей.  Заастравецкая сельская бібліятэка сустрэла на забаўляльнай пляцоўцы ”Няхай заўсёды будзе мірным неба над зямлёй, няхай дзяцінства звонкае смяецца!”.  Дзеці з задорам удзельнічалі  ў конкурсах, праяўлялі  фантазію  ў гульнях і  музычных  віктарынах, з радасцю адгадвалі загадкі і літаратурных  герояў.