Дзень бяспекі

08.06.2022
08.06.2022 у аздараўленчым лагеры "Вясёлая планета" праведзена сустрэча з інспектарам ДПС Нясвіжскага РАУС Новікам А.В. Аляксей Валер'евіч пагутарыў з рабятамі і нагадаў ім аб правілах бяспекі. Разам з інспектарам дзеці паўтарылі, як і дзе пешаходам дазваляецца пераходзіць праезжую частку, як павінны паводзіць сябе пасажыры, дзе дазволена катацца на веласіпедзе, як паводзіць сябе на вадзе, у лесе і ў месцах масавага адпачынку.