Наведванне в/ч 03522 у Азярэччы

09.06.2022
Навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі в/ч 03522 у Азярэччы. Камандзір воінскай часці правёў для вучняў экскурсію па мясцовым музейным комплексе "Партызанская вёска". Выхаванцы Азярэчанскай СШ прадэманстравалі сваім аднагодкам навыкі па разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава. Дзеці пабывалі ў рэканструяваных партызанскіх зямлянках, пазнаёміліся з экспанатамі музейнага комплексу.