Выпускны - 2022

10.06.2022

Свята заканчэння школы і пачатку новай жыццёвай пары прайшло 10 чэрвеня 2022 года для выпускнікоў Заастравецкай сярэдняй школы. У актавую залу пад урачыстую музыку ўвайшлі самыя выдатныя і прыгожыя навучэнцы 11
класа. У зале кожнага выпускніка з нецярпеннем чакалі настаўнікі і бацькі. І вось наступіў урачысты момант свята. 11 гадоў навучэнцы ішлі да гэтага дня: зараз у руках кожнага з іх атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы. Выпускнікі на парозе новага раздзелу ў кнізе пад назвай "Жыццё".
Наколькі яна будзе цікавая і глыбокая, залежыць ад іх саміх. Пажадаем ім поспехаў і добрых здзяйсненняў на жыццёвым шляху.