Аздараўленчы лагер працы і адпачынку "Юнацтва"

15.06.2022
15 чэрвеня 2022 года для навучэнцаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" была арганізавана экскурсія на пажарна-выратавальны пост №13 у аг.Заастравечча. Рабятам было вельмі цікава ўбачыць жывую машыну са ўсім абсталяваннем, і нават паспелі прымерыць сучаснае пажарнае адзенне (шлем, пояс з прыладамі). Падлеткі атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як паводзіць сябе падчас пажару, як прадухіліць узгаранне, як правільна паведаміць ратавальнікам па тэлефоне.