Цэнтр рамёстваў аг.Морач

17.06.2022
Для навучэнцаў аздараўленчага лагера "Вясёлая планета" была арганізавана экскурсія ў цэнтр рамёстваў аг.Морач. Вакол пануе творчая атмасфера: паўсюль развешаны работы розных напрамкаў мастацтва, усюды працуюць над стварэннем новых шэдэўраў рукадзельнай творчасці. Вонкава будынак таксама аформлены з вялікім мастацкім густам. Перад тым як трапіць у двор Цэнтра рамёстваў, кожны наведвальнік праходзіць праз драўляны дэкаратыўны млын – своеасаблівы арыгінальны ўваход на тэрыторыю, дзе непадзельна пануе культура.