Урок радзімазнаўства "Ад добрага кораня - добры парастак"

17.06.2022
Для кожнага з нас, беларусаў, дзедаўская сядзіба - тая спадчына, якую атрымалі мы ад продкаў і якую павінны годна перадаць сваім дзецям і ўнукам. Што страцілі мы з гэтай спадчыны? Што прыдбалі за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, - трэба. Урок радзімазнаўства "Ад добрага кораня - добры парастак", які быў наладжаны ў гісторыка-этнаграфічным музеі аг.Заастраечча "Гісторыя вёскі ў рэчах", і на які запрасіла падлеткаў з працоўнага лагера "Юнацтва", дапамог юнакам і дзяўчатам глыбей пранікнуцца ў духоўную і культурную спадчыну нашых продкаў і пазнаёміцца з работамі мясцовых майстроў.