За бяспеку разам

17.06.2022

17.06.2022 адбылася сустрэча з інспектарам  Нясвіжскага РАУС Новікамам А.В. Аляксей Валер'евіч нагадаў аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін, хуліганства, ужывання слабаалкагольных, алкагольных напояў і піва, курэння ў грамадскіх месцах. Супрацоўнік прывёў прыклады аварый, якія здарыліся ў нашым раёне, і заклікаў дзяцей выконваць правілы дарожнага руху. Падчас гутаркі кожны з вучняў меў магчымасць задаць пытанні, якія яго цікавілі.