Свята Першага школьнага званка

01.09.2022
1 верасня 2022 ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. На свята Першага школьнага званка прыйшлі ганаровыя госці павіншаваць дзяцей і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года Шафран І.Л., старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў", Гаўрылюк А.М., кіраўнік справамі Заастравецкага сельскага выканаўчага камітэта, пратаіерэй Яўген Вячорка. Госці пажадалі школьнікам новых поспехаў і дасягненняў, невычэрпнага аптымізму і імкнення быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Пасля заканчэння лінейкі пад дружныя апладысменты выпускнікі павялі першакласнікаў на першы ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню".