Увага – дзеці!

05.09.2022
05.09.2022 ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча вучняў VIII-XI класаў з інспектарам ДПС міжраённага аддзела ДАІ Нясвіжскага РАУС Пляшэвічам Д.Р. ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства па бяспецы дарожнага руху "Увага – дзеці!". Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена бяспецы пешаходаў, веласіпедыстаў. Вучням нагадалі аб правілах дарожнага руху, расказалі аб адказнасці за іх парушэнне, аб выкарыстанні дзіцячых утрымліваючых прылад пры паездцы дзяцей у аўтамабілі, а таксама аб тым, што вадзіцель і пасажыры павінны абавязкова выкарыстоўваць рамяні бяспекі.