Відэападарожжа "Спартыўныя і фізкультурныя аб'екты Беларусі"

05.09.2022
05.09.2022 у ва ўстанове адукацыі стартаваў Тыдзень спорту і здароўя. Для навучэнцаў V класа было арганізавана відэападарожжа "Спартыўныя і фізкультурныя аб'екты Беларусі", у ходзе якога настаўнікі фізічнай культуры і здароўя пазнаёмілі навучэнцаў з дасягненнямі сучаснай Беларусі ў галіне фізічнай культуры і спорту, пагутарылі аб далейшых перспектывах развіцця ў гэтым напрамку. Навучэнцы здзейснілі займальнае падарожжа па спартыўных аб'ектах Беларусі.