Тыдзень спорту і здароўя

06.09.2022
06.09.2022 у рамках Тыдня спорту і здароўя Іванейчык Сяргей Леанідавіч у чарговы раз наведаў родную  школу. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу, шматразовы рэкардсмен і чэмпіён Рэспублікі Беларусь падзяліўся з малодшымі школьнікамі сакрэтам свайго поспеху, якога ён дабіўся дзякуючы сваёй упартасці і працавітасці. А падмуркам для гэтага, як прызнаецца Сяргей Леанідавіч, заўсёды была вясковая загартоўка: раннія пад'ёмы, дапамога па гаспадарцы бацькам, сельская праца і баўленне часу не ў інтэрнэце.