Спартыўнае свята «Тата, мама, я на старце з самага рання»

08.09.2022
08.09.2022 ва ўстанове адукацыі ў рамках Тыдня спорту і здароўя прайшло спартыўнае свята «Тата, мама, я на старце з самага рання». Актыўны ўдзел у конкурсах прынялі не толькі вучні, але і іх бацькі. Вясёлыя эстафеты, падарылі шмат станоўчых эмоцый. Узаемадапамога і сяброўства дапамаглі кожнай сям'і пераадолець усе цяжкасці і перашкоды. Каманды атрымалі зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.