Адкрыты часопіс з элементамі квэст-гульні "Наша моц у нашым адзінстве"

17.09.2022
Што аб'ядноўвае нас, беларусаў? Зразумела, - гэта любоў да сваёй радзімы, мова, сяброўства, памяць пра мінулае, культурнае багацце, подзвігі знакамітых людзей, жаданне прыйсці на дапамогу, падставіць слабейшаму сваё плячо і, галоўнае, пачуццё гордасці за сваю краіну. Нездарма ў Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, прынята гаварыць пра гэтыя якасці беларусаў, якія адрозніваюць іх ад іншых народаў. Заастравецкая бібліятэка далучылася да святкавання гэтага важнага дня і запрасіла старшакласнікаў і іх класных кіраўнікоў стаць ўдзельнікамі адкрытага часопіса з элементамі квэст-гульні "Наша моц у нашым адзінстве". Праз зашыфраваныя QR-кодамі заданні, падлеткі змаглі здзейсніць падарожжа па нашай краіне: наведаць абласныя цэнтры, вызначыць адметнасці нашай краіны сярод іншых, зразумець, што у нас шмат славутасцей, якімі мы павінны ганарыцца і вельмі багатая гісторыя, якую мы павінны захаваць для будучых пакаленняў. У канцы сустрэчы кожны напісаў на адбітку сваёй далоні пажаданні роднай Беларусі