Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.09.2022
22.09.2022 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" адбылося першае ў 2022/2023 навучальным годзе пасяджэнне па тэме "Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна". У гэты дзень навучэнцы VIII–XI класаў сустрэліся з дырэктарам ААТ «Заастравечча» Сняжко А.І. Інфармацыйныя групы навучэнцаў пазнаёмілі прысутных са зместам двух інфармацыйных блокаў: "Адзін маршрут - агульная памяць", "Лета - час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў". А таксама вучні паглядзелі відэаролік, азнаёміліся і абмеркавалі фотавыставу па выніках рэалізацыі праекта "Цягнік Памяці".