Тыдзень роднай мовы

23.09.2022
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне.
Галоўнай мэтай Тыдня роднай мовы было паказаць вучням не толькі прыгажосць беларускай мовы, але і прывіццё любові і павагі да сваёй Радзімы. З вялікім задавальненні прымалі вучні ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах (паэтычны чэлендж "Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет", інтэрактыўная гульня "Песняры зямлі беларускай"), дзе расказвалі вершы, гулялі ў народныя гульні, адгадвалі красворды, спявалі песні, адказвалі на пытанні віктарыны, падбіралі крылатыя выразы аб мове.
Дадзеныя мерапрыемствы дазволілі далучыць дзяцей да духоўных скарбаў народа, абудзіць цікавасць і павагу да роднага слова, да беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.