Урачыстае адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай Маці

14.10.2022
14 кастрычніка ў гісторыка-этнаграфічным музеі Заастравецкай сярэдняй школы Клецкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай Маці. У выставачнай зале словы падзякі за дабрыню, ласку, клопат і любоў выказалі дзеці сваёй маме – Людміле Уладзіміраўне Ленкаец, якая для чатырох сваіх і дваіх прыёмных стала самым блізкім чалавекам – "мамай, мамачкай, матуляй", бо менавіта так называюць Людмілу Уладзіміраўну яе дзеці.
З асобым хваляваннем, са слязьмі на вачах слухалі госці вучня 11 класа Давыдка Арцёма пра лёс жанчыны-маці – малалетняга вязьня часоў Вялікай Айчыннай вайны – Курачкінай Ніны Дзямідаўны.
Не пакінулі без увагі і мнагадзетныя сем’і. Прыгожыя фотаздымкі са шчаслівымі тварамі дзяцей і дарослых дапоўнілі  інфармацыю выставачнай залы.
З віншавальнымі словамі да маці ў гонар свята  Пакрова Прасвятой Багародзіцы звярнуўся старшыня райвыканкама Ладыга А.М.
Цёплыя словы жанчынам-маці выказаў і дырэктар школы Бялаш А.А. У знак павагі да маці – кветкі з рук дзяцей.