Хобі-клуб "Падарунак для матулі"

14.10.2022
14.10.2022 ў светлае свята Дзень Маці вучні ІІ класа завіталі і хобі-клуб, каб зрабіць падарункі для сваіх матуль. Найлепшы падарунак самаму дарагому чалавеку - сувенір, зроблены сваімі рукамі. У яго ўкладываецца любоў і пяшчота, жаданне ўразіць і здзівіць, прынесці радасць. Старанна і дружна працавалі другакласнікі, таму і сувеніры атрымаліся выдатнымі.