Дыялогавая пляцоўка "Бацькоўскае шчасце. У чым яно?"

20.10.2022
20.10.2022 у Заастравецкай сярэдняй школе Клецкага раёна ў рамках тыдня бацькоўскай любові прайшла дыялогавая пляцоўка "Бацькоўскае шчасце. У чым яно?". У дыялогу прынялі ўдзел Чэкун С.У., старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў, Жданко А.В., намеснік дырэктара Клецкага ТЦСАН, Яфімчык В.І., старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, Гаўрылюк А.М., кіраўнік справамі Заастравецкага сельвыканкама, пратаіерэй Я.Вячорка, вучні 11 класа, бацькі, настаўнікі. Удзельнікі абмеркавалі ролю бацькі ў выхаванні дзяцей, падзяліліся вопытам, як выхаваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а таксама ключыкамі свайго сямейнага шчасця.