Тыдзень класных кіраўнікоў

24.10.2022
24.10.2022 ва ўстанове адукацыі стартаваў Тыдзень класных кіраўнікоў. Кіраўнік школьнага метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў запрасіла сваіх калег на майстар-клас "Партрэт паспяховага класнага кіраўніка ХХІ стагоддзя". Класныя кіраўнікі актыўна абмяркоўвалі характарыстыкі сучаснага педагога-выхавацеля. У выніку быў змадэліраваны калаж з якасцей, якія садзейнічаюць паспяховай дзейнасці класнага кіраўніка. Завяршылася мерапрыемства гульнёй-рэфлексіяй: кожны ўдзельнік з чыстага ліста "стварыў" без алоўка і нажніц, акуратна і асцярожна выдаляючы лішняе, свайго вучня – ідэальнага і не вельмі, напісаўшы на сілуэце тыя якасці, якія хацеў бы выхаваць у дзецях.