Школа Актыўнага Грамадзяніна

27.10.2022

27.10.2022 навучэнцы Заастравечскай сярэдняй школы Клецкага раёна здзейснілі другі ШАГ па тэме «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі» разам з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Кішко А.М., педагогам сацыяльным Бабка І.У. Алена Мікалаеўна азнаёміла навучэнцаў з дзяржаўнай сістэмай прававой інфармацыі, а разам з педагогам сацыяльным здзейснілі віртуальную экскурсію па старонках дзіцячага прававога сайта. У канцы мерапрыемства навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".