Аўкцыён народнай мудрасці "Ад бабулі да нашых дзён"

27.10.2022
27.10.2022 для вучняў V  класа прайшоў Аўкцыён народнай мудрасці "Ад бабулі да нашых дзён". У ходзе падрыхтоўкі да мерапрыемства дзеці разам са сваімі бацькамі вырабілі радаводы, прынеслі сямейныя рэліквіі, памятныя фатаграфіі сям’і, падрыхтавалі расказы пра сваіх продкаў. “Без мінулага няма будучыні”, так абвяшчае народная мудрасць, а тое, што будучыня знаходзіцца ў надзейных руках, вучні даказалі падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемства.