Агульнашкольны бацькоўскі сход

31.10.2022
28.10.2022 ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Школа + сям'я: крок наперад". Перад законнымі прадстаўнікамі інспектар ІСН Клецкага РАУС Сямёнаў Р.В., інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клецкага РАНС Бурдзейка І.С., начальнік аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ "Клецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Савіцкая А.Л. Госці агучылі праблемныя пытанні: прафілактыка супрацьпраўных паводзін навучэнцаў у пазаўрочны час, выкананне правіл пажарнай бяспекі ў асенне-зімовы перыяд, прафілактыка дамашняга насілля і інфармаванне аб паслузе "крызісны пакой", прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. .