Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

31.10.2022
31.10.2022 ва ўстанове адукацыі пачаў сваю работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Фарбы восені», мэтай якога з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання здароўя і арганізацыі вольнага часу навучэнцаў падчас восеньскіх канікулаў. Першы дзень у лагеры асаблівы - Дзень адкрыцця лагера. Ён пачаўся з традыцыйнай лінейкі, на якой вучні паднялі флаг нашай краіны. Далей навучэнцы былі запрошаны на конкурсную праграму "Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся". Падчас конкурснай праграмы юнакі ігралі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, танцавалі.