Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

01.11.2022

01.11.2022 рабяты аздараўленчага лагера «Фарбы восені» Заастравецкай сярэдняй школы Клецкага раёна пабывалі ў краязнаўчым музеі аг.Грыцэвічы. Вучні атрымалі карысную інфармацыю аб гісторыі вёскі Грыцэвічы, уявілі мінулае жыццё сяльчан, успомнілі забытыя абрады, гульні, песні. Асаблівую цікавасць выклікала ў вучняў экспазіцыя "Ніхто не забыты, нішто незабыта".