Дзень з прадпрыемствам

10.11.2022
10.11.2022 навучэнцы ўстановы адукацыі ў рамках акцыі "Дзень з прадпрыемствам" пабывалі з экскурсіяй ва ўстанове аховы здароўя "Заастравецкая ўчастковая бальніца". Юныя наведвальнікі зазірнулі ў самыя сакрэтныя кабінеты, пабывалі ў палатах, дзе лечаць хворых пацыентаў, наведалі кабінет фізіятэрапіі. Старэйшая медсястра правяла гутарку з навучэнцамі, расказала аб рабоце медыцынскага персаналу, пазнаёміла з сучаснымі тэхналогіямі і абсталяваннем, якое ёсць у бальніцы. Хто ведае, магчыма, гэта экскурсія стане менавіта тым момантам, калі навучэнцы зразумеюць, з чым захочуць звязаць свой лёс.