Экскурс у гісторыю "Ад маланкі да электрычнай лямпачкі"

10.11.2022
10.11.2022 навучэнцы I-IV класаў  здзейснілі экскурс у гісторыю "Ад маланкі да электрычнай лямпачкі" на базе гісторыка-этнаграфічнага музея аг.Заастравечча. На аснове матэрыялаў - экспазіцый навучэнцы вывучалі гісторыю развіцця электрычнасці. Дзеці ўбачылі папярэднікаў сучаснай электратэхнікі: бэльку, свечку, газавую лямпу, самавар, старадаўні вугальны прас, патэфон. У час экскурсіі дзеці даведаліся, што энергетычныя рэсурсы нашай планеты абмежаваны. Дык як жа зрабіць так, каб яны праслужылі доўгія гады? Адказ просты: ратаваць і абараняць.