Акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна"

11.11.2022
Навучэнцы VI класа правялі акцыю "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" па навучанні малодшых школьнікаў асновам энергазберажэння. Рабятам былі растлумачаны і паказаны на практыцы магчымыя спосабы эканоміі электраэнергіі, вады і цяпла. Таксама навучэнцы агітавалі за неабходнасць пераходу на выкарыстанне энергазберагальных лямпаў, наглядна дэманструючы эканомію пры іх выкарыстанні.