Старытэлінг "Экалогія і энергаэфектыўнасць"

11.11.2022
У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння з мэтай садзейнічання выхаванню экалагічнай свядомасці ў дзяцей, навыкаў экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця, прыцягнення ўвагі да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі адбыўся старытэлінг "Экалогія і энергаэфектыўнасць". У даступнай форме навучэнцам VII класа была дадзена інфармацыя па асновах энергазберажэння. Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, вырашалі практычныя задачы. Рабяты атрымалі памяткі «Парады па энергазберажэнні дома і ў побыце».