Падрыхтоўка да раённага фестывалю "Педагагічны дэбют"

18.11.2022
З мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу, фарміравання індывідуальнага стылю педагагічнай дзейнасці маладых спецыялістаў установы адукацыі, у рамках падрыхтоўкі да раённага фестывалю "Педагагічны дэбют" 18.11.2022 быў праведзены метадычны дзень "Запрашаю на ўрок". Кавалевіч Аліна Пятроўна правяла ўрок англійскай мовы ў 11 класе з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Настаўнік англійскай мовы Хандзецкі Вадзім Русланавіч у  7 класе аддаў перавагу тлумачальна-ілюстрацыйнаму і часткова-пошукаваму метадам.