Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.12.2022
22.12.2022 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» навучэнцы VIII–XI класаў разам з загадчыкам сельскай бібліятэкі Чыркун Н.І. прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню». Удзельнікі абмеркавалі гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, падзялілася сваімі думкамі і пачуццямі, засяродзілі ўвагу на тым, што ўсё менш застаецца сведкаў баявога подзвігу ваенных гадоў, і як важная ўвага і дапамога для ветэранаў, як значная сувязь пакаленняў. Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства ўдзельнікі падкрэслілі, што ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваім мінулым, рабіць усё магчымае для захавання памяці пра тых, хто аддаў свае жыцці за Радзіму - гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, які любіць сваю краіну, свой край.