Дзень з прадпрыемствам

21.12.2022
21 снежня для вучняў 8-11 класаў Заастравецкай школы была арганізавана экскурсія на прадпрыемства меліярацыйных сістэм (Клецкае ПМС). Цікава і даступна галоўны інжынер Сукач А.В. расказаў пра гісторыю ўзнікнення прадпрыемства і яго рэарганізацыю. Адзначыў, што дзякуючы добрай матэрыяльнай базе прадпрыемства, работнікі круглы год забяспечаны працай і маюць дастойную заработную плату. Вучням было цікава пазнаёміцца з тэхнікай, якую задзейнічае прадпрыемства пры асушэнні балот, будаўніцтве жылых дамоў і дарог.   Аляксандр Васільевіч паўнаёміў вучняў з установамі адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для меліярацыйных работ і запрасіў выпускнікоў пасля атрымання належнай адукацыі прыйсці на працу.